Добро Пожаловать

Добро Пожаловать


Сайт вёскi Мордычы

Sajt vösky Morďyčy

Галоўная старонка

Galoůnaä staronka


Добры дзень, паважаныя наведвальнiкi сайта. Гэты сайт прысвечаны вёсцы Мордычы, якая знаходзiцца ў Баранавiцкiм раёне, каля мястэчка Моўчадзь.

Dobry ďeń, pavažanyä navedvaľnyky sajta. Ön prysvečany vöscy Morďyčy, äkaä znahoďicca ů Baranavyakym raöne, kalä mästéčka Moůčaď.


Гiсторыя

gistorya


Мясцовыя жыхары распавядаюць цiкавую легенду пра паходжанне назовы вёскi. "Раней на месцы сучаснага балота Бярэзнiк быў велькi лес. Ён славiўся перш на жывёл, якiх у лесе было цэлае мора." Адгэтуль i пайшла назва - мора дзiчы, Мордзiчы. Пачнем з гiсторыi самой вёскi. Упершыню яна згадваецца ў дакументах у 1798 годзе. Па перапiсу 1897 г. у вёсцы дзейнiчалi хлебазапасны магазiн i карчма. З 1921 г. у складзе Польшчы. У 1923 г. знаходзiлася ў Маўчадскай гмiне Слонiмскага павета Наваградскага ваяводства. У 1964 г. была перайменавана ў Зорычы. Але новая назва не прыжылася - амаль усе мясцовыя жыхары называюць сваю вёску Мордычы цi Мардзiчы, Мордзiчы.

Pačnem z gistoryi samoj vöski. Uperšynü äna zgadvaecca ů dakumentah u 1798 goďe. Pa perapisu 1897 g. u vöscy ďejničali hlebazapasny magazyn j karčma. Z 1921 г. ů sklaďe Poľščy. U 1923 g. znahoďilasä ů Maůčadskaj gmine Slonimskaga pavétu Navagradskaga vaävodstva. U 1964 г. byla perajmenavana ů Zoryčy. Ale novaä nazva ne pryžylasä - amaľ use mäscovyä žyhary nazyvaüc' svaü vösku Mordyčy ci Marďičy, Morďičy. Susedniä vöski taksama byli perajmenavany: Durnävičy - u Lugavuü, častka vöski Ćešaůle adlučylasä i stala asobnym pasölkam Peršamajskim.


Паводле перапiсу насельнiцтва у вёсцы было:

Pavodle perapisu u vöscy bylơ:



Далей буду распавядаць пра геаграфiю гэтага паселiшча. Вёска Мордычы знаходзiцца ў басейне ракi Мышанкi, у яе вярхоўях, i амаль са ўсiх бакоў акружана балотамi: з поўначы - забалочаны луг Поплаў (гл. фотаздымак №1) , з паўднёва-усходняга боку - балотам, дзе раней капалi торф, з усходу - забалочаная пойма Мышанкi, з поўдня - балота Бярэзнiк. У вёсцы раней было тры вулiцы, але зараз - толькi адна, з завулкамi. Вулiцу, якую мясцовыя жыхары называлi Качаргой, таму што яна ў канцы закручвалася ў Поплаў, перайменавалi ў Дачны завулак. Каля вёскi ёсць чыгуначная станцыя, якая завецца Жалезнiца, а таксама аднаймённая з вёскай - Мордычы. Але станцыю Жалезнiца пабудавалi не так даўно, i раней ўсе хадзiлi да цягнiка за тры кiлометры на станцыю Мордычы.

Dalej budu raspavädac' pra geagrafiü gétaga paselišča. Vöska Mordyčy znahodzicca ů baséjni raki Myšanky, u äe värhoůäh, i amaľ sa ůsih bakoů akružana balotami: z poůnačy - zabaločany lug Poplaů, z paůdnöva-ushodnäga boku - balotam, ďe ranej kapali torf, z ushodu - zabaločanaä pojma raky Myšańka, z poůdńä - drygva Bäréźnik. U vöscy ranej bylo try vulicy, ale zaraz - aficyjna toľky adna, z ďvumä zavulkamy. Vulicy, äkuü mäscovyä žyhary nazyvaüc' Kačargoj (tamu što äna ů kancy zakručvalasä ů Poplaů), perajmenavali ů Dačny zavulak. Kalä vösky ös'c' čygunačnaä stancyä, äka zavecca Žaleźnica, a tak sama adnajmönnaä z vöskaj - Morďič y. Ale stancyü Žaleźn i ca pabudavali ne tak daůno, i ranej use haďili da cägnika za try kilometry na stancyü Morďičy.


Мясцовая "сымволiка"

Мясцовая "сымволiка"



Фотаздымкi

Фотаздымкi